Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Лунінецкі раён

Васіль Макаравіч Туркевіч нарадзіўся 1 жніўня 1934 г. у вёсцы Ракітна Лунінецкага павета Палескага ваяводства (цяпер Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька заўчасна памёр адразу пасля вызвалення Беларусі ад акупантаў, а маці — у 1950 г. Васіль сам даглядаў гаспадарку, трымаў карову, працаваў без перадыху, але ніколі не скардзіўся на лёс. Вучыўся ў Язвінскай сямігодцы, скончыў яе з пахвальнай граматай (1952).

Канстанцін Андрэевіч Сумар нарадзіўся 15 студзеня 1949 г. у вёсцы Вічын Лунінецкага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Бацькі, Андрэй Максімавіч і Еўдакія Аляксееўна, былі калгаснікамі, выхавалi шасцёра дзяцей. Канстанцін вучыўся ў Дварэцкай сярэдняй школе, быў выдатнiкам, атрымаў сярэбраны медаль. Працоўную дзейнасць Канстанцін Сумар пачаў у 1968 г. на пасадзе загадчыка Дварэцкага сельскага клуба. З 1970 г. быў інжынерам-гідрамеліяратарам калгаса імя Леніна Лунінецкага раёна.

Анатоль Расціслававіч Бензярук нарадзіўся 4 студзеня 1969 г. у вёсцы Бастынь Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і настаўнікаў Расціслава Мацвеевіча і Вольгі Рыгораўны Бензярук. У 1971 г. яны пераехалі на радзіму бацькі ў вёску Азяты Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці, а з 1975 г. жывуць у г. Жабінцы. Анатоль пачынаў вучобу ў гарадской сярэдняй школе № 1, затым перайшоў у Азяцкую СШ, якую скончыў у 1986 г.

Савецкая ўлада на Беларускім Палессі з’явілася ў лістападзе 1917 г. Лінія фронту Першай сусветнай вайны тады спынілася паміж Пінскам і Лунінцам. У сакавіку 1918 г. паўднёвыя паветы Беларусі адышлі да Украінскай Народнай Рэспублікі, са згоды якой Германія акупіравала большую частку Украіны, а таксама Беларускае Палессе, лініі фронту ўжо не існавала. На чыгуначных станцыях Лунінец, Відзібор, Гарынь і інш. размясціліся нямецкія гарнізоны. З прыходам на Беларускае Палессе немцаў і вайсковых фарміраванняў УНР актывісты і прыхільнікі савецкай улады жорстка праследаваліся. Гетманскія ўлады зрабілі Давыд-Гарадок цэнтрам акругі, размясцілі тут вялікі ваенны гарнізон.

Мікалай Васільевіч Елянеўскі нарадзіўся 5 красавіка 1948 года ў вёсцы Лунін Лунінецкага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Бацька працаваў бухгалтарам, а маці — у калгасе. Пасля заканчэння Лунінскай сярэдняй школы (1966) паступіў у Мінскае вучылішча паліграфістаў № 32 на спецыяльнасць «фатаграфія». Практыку праходзіў у лунінецкай раённай газеце «Ленінскі шлях», адначасова працаваў у ёй фотакарэспандэнтам.

Іван Віктаравіч Пяцяры нарадзіўся 4 сакавіка 1921 года ў сяле Нова-Енісейка ў Бейскім раёне Хакасіі (Расія). У сям’і служачага Віктара Іванавіча Пяцяры і Праскоўі Паўлаўны быў пятым, перадапошнім дзіцём. У 1924 годзе сям’я пераехала ў пасёлак Краснаўсольскі ў Башкірыі. Вучыўся ў Краснаўсольскай сярэдняй школе, закончыў тры курсы Уфімскага кааператыўнага тэхнікума, адначасова займаўся ў аэраклубе.

Марыя Пятроўна Маршак (у дзявоцтве Дзенісеня) нарадзілася 28 мая 1956 года ў вёсцы Любань Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. Бацька, Пётр Кандратавіч Дзенісеня, працаваў электрыкам у калгасе “Новае Палессе”, маці, Таццяна Фёдараўна, выхоўвала пяцёра дзяцей і таксама працавала ў калгасе. Дзед па мацярынскай лініі Фёдар Емяльянавіч Сафановіч (1905–1987) меў прыгожы тэнар і быў спевакам на ўсю вёску.

Мікалай Антонавіч Ільючык нарадзіўся 10 красавіка 1966 года ў вёсцы Багданаўка Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. У 1983 годзе скончыў мясцовую сярэднюю школу.

Віктар Анатольевіч Фядосік нарадзіўся 9 лютага 1951 года ў вёсцы Сінкевічы Ленінскага раёна Пінскай вобласці (цяпер Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці). Яго бацька – беларускі вучоны-фалькларыст Анатоль Сямёнавіч Фядосік (1925–2005), доктар філалагічных навук (1974), прафесар (1981). Маці, Алена Астапаўна Раманоўская, медык, яе брат, гісторык-навуковец Васіль Піліпавіч Раманоўскі (1918–1992), зрабіў уплыў на Віктара ў дачыненні выбару прафесіі.

Сцяпан Паўлавіч Нефідовіч нарадзіўся 3 студзеня 1941 года ў сям’і сялян у вёсцы Лахаўка Лунінецкага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Маці і бацька добра спявалі народныя песні. Дзяцінства Сцяпана Нефідовіча прыпала на час вайны і пасляваенныя нягоды, ён рана пайшоў на свой хлеб – пасля заканчэння сямі класаў.

Старонка 2 з 3